Invent

Вечарына “Нязгасная зорка Радзімы”


У бібліятэцы 13 сакавіка 2012 года адбылася літаратурна-музычная вечарына “Нязгасная зорка Радзімы”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча (9.12.1891-25.05.1917), аднаго з самых знакамітых і любімых у народзе паэтаў.


Няяркая, маленькая вясёлка
Ўкруг месяца ледзь бачна зіхаціць;
Яе не кожны нават і прыкмеціць,
Хто ў гэты час на неба паглядзіць.
Няяркая, маленькая вясёлка!—
Праз гэта ты і да спадобы мне,
Бо я адну з табою долю маю—
Зіяць ледзь бачна ў сіняй вышыне. 1913г.

Так пісаў паэт ў пачатку творчага шляху, параўноўваючы сябе з няяркай,
маленькай, ледзь прыкметнай зорачкай. Але сімвалічная для творчасці Максіма Багдановіча “Зорка” узнясла яго да першага пакалення беларускіх літаратараў апошніх стагоддзяў. За свой, да болю кароценькі жыццёвы шлях, які вымяраецца ўсяго дваццаццю пяццю гадамі, (і тыя ў цяжкай барацьбе з хваробай) –Максім зрабіў для свайго народа і Радзімы тое, што не пад сілу многім зрабіць за стагоддзе.

Творчасць Багдановіча – гэта свет прыгажосці, гармоніі і асэнсавання жыцця. Прырода надзяліла яго шматгранным талентам, дазволіла паспяхова праявіцца як паэту і празаіку, перакладчыку і крытыку, публіцысту і гісторыку. Яго поўнае неаслабнага гарэння жыццё было ўзорам высокага служэння роднай літаратуры, роднаму народу».

Вечарыну падрыхтавалі супрацоўнікі аддзела гуманітарна-асветніцкай работы бібліятэкі і ўдзельнікі клуба творчай моладзі “Дэбют”, пад кіраўніцтвам З. Багдановіч. Мерапрыемства наведалі прыхільнікі творчасці паэта — чытачы розных узростаў, бібліятэкары. Увазе прысутных была прадстаўлена цікавая медыяпрэзентацыя, якая дазволіла гледачам прайсці жыццёвымі сцяжынкамі Максіма, пачуць цудоўныя вершы “Пагоня”, “Зорка Венера”, “Лявоніха” і іншыя ў музыкальным суправаджэнні.

У заключэнне прагучаў верш, які напісаў у 1927 годзе загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі Юрый Паўлавіч Гаўрук, пабываўшы на магіле паэта ў Ялце.

Не кожнаму ў жыцці даецца шчасце
Ах, дарагі паэт, чаму так рана
Злажыў ты крэмень, крэсліва сваё?
Ты сыпаў іскры па-над балатамі
І, распаліўшы вогнішча падзей,
Мільгнуў і згас, як знічка на прадвесні,
І вызвалення, родны, не пабачыў.

Поделиться:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • В закладки Google
  • Google Buzz
  • МоёМесто.ru

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Наши контакты!

Учреждение образования «Белорусская сельскохозяйственная академия

  • user_white РБ, Могилевская обл., г. Горки, ул.Мичурина 5
  • speech_white тел/факс 8(02233)59383
  • mail_white E-mail: baahorki@gmail.com

Следите за нами в соц.сетях!:

В начало